top of page

«НОВАЙ БЕЛАРУСІ» ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА, КАБ РУХАЦЦА ХУТЧЭЙ

Ставараем зручныя і бясчпечныя сэрвісы для беларусаў і беларусак.

350131035_640526547573274_2551395508030191823_n.jpeg
В
phone1.png

ШТО ТАКОЕ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»?

«Новая Беларусь» — лічбавы праект, які аб’ядноўвае беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Зараз гэта аплікацыя, якую вы можаце запампаваць на свой смартфон. Там вы знойдзіце мапу беларускіх бізнэсаў у эміграцыі, афішу івэнтаў, можаце атрымаць кансультацыю лекара і юрыста ці вырашыць разам з іншымі беларусамі і беларускамі, на што патраціць свае падаткі. Нашая глабальная мэта — пабудаваць лічбавую дзяржаву. Мы ўжо пачынаем тэставаць яе першыя важныя элементы: Digital ID і дэцэнтралізаваную сістэму галасавання.

ШТО ЎЖО ЗРОБЛЕНА?

У аплікацыі ўжо працуюць афіша беларускіх івэнтаў, агрэгатар карысных беларускіх онлайн сэрвісаў, мапа бізнесаў, суполкі для камунікацыі з магчымасцю абмеркаванняў, галасаванняў і стварэння мерапрыемстваў, а таксама з гайдамі па івэнтах і фэстах. Мы запусцілі пілот па лічбавым самакіраванні ў Польшчы і Літве —  важны праект, у якім беларусы і беларускі наўпрост вырашаюць на што выдаткаваць свае падаткі.

ШТО ПЛАНУЕЦЦА?

Ужо ў бліжэйшы час мы запусцім:

  • публічнае тэставанне двух новых модуляў: Digital ID і дэцэнтралізаванай сістэмы галасавання;

  • версію «Новай Беларусі» ў выглядзе сайта для тых, хто не можа карыстацца апкай. Гэта  бяспечная магчымасць карыстацца платформай для тых, хто знаходзіцца цяпер у Беларусі або наведвае нашу краіну;

  • інструменты для вылучэння ініцыятываў, ідэй, петыцый і іх публічных абмеркаванняў;

  • агрэгатар беларускіх дызайнераў і дызайнерак адзення і аксесуараў і многа іншага.

 

Але без вашай дапамогі нам не абысціся.

photo_2023-06-23 22.52.14.jpeg

ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС!

Зроблена шмат — з вашай дапамогай будзе больш і хутчэй. Сёння нашай камандзе патрэбна вашая падтрымка, каб не запаволіць рух і запусціцца ў запланаваныя тэрміны.

 ❕Калі вы ўжо зарэгістраваліся на платформе, пры аплаце вам трэба ўвесці e-mail, які вы выкарыстоўваеце ў апцы. Адак, калі вы завіталі да нас упершыню і не рабілі рэгістрацыю праз пошту, трэба ўвесці e-mail, які будзеце выкарыстоўваць у аплікацыі потым. Далей, калі вы завітаеце ў апку па гэтай пошце, мы адразу вызначым вас як карыстальніка ці карыстальніцу «Новай Беларусі».

Вы можаце дапамагчы нам пераводам у крыптавалюце на гэтыя гаманцы:

  • BTC: bc1qvr7ks8pu33d03mthwfa4aaa3kt887cxgsfnaes

  • USDT TRC20 TG1vL9LJnSqgQMYPNLw5HYZ1uWtQc9Ysb3

  • USDT ERC20 0x53f5311826E9C2a91025340714904951B343EF67

  • Etherium 0x53f5311826E9C2a91025340714904951B343EF67

phone3.png

ЯК ДАЛУЧЫЦЦА?

  • Пампуй аплікацыю

  • Абірай мову

  • Карыстайся;)

bottom of page